«Дзяржаўныя сімвалы Беларусі: ад вытокаў да сучаснасці». Сустрэча з Ігарам Аляксандравічам Марзалюком.
21 лютага 2024 года ў актавай зале ўніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта са Старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктарам гістарычных навук, прафесарам, член-карэспандэнтам НАН Беларусі Марзалюком Ігарам Аляксандравічам.
Падчас сустрэчы ішла размова пра дзяржаўныя сімвалы і развіццё беларускай дзяржаўнасці, закраналіся пытанні, звязаныя з асэнсаваннем месца і ролі дзяржаўных утварэнняў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі.
Пад рэдакцыяй Ігара Аляксандравіча ўпершыню ў краіне створаны навучальны дапаможнік новага пакалення «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», які забяспечвае выкладанне курса ва ўсіх ВНУ краіны. Гэта дае магчымасць у поўнай меры рэалізаваць выхаваўчы патэнцыял нацыянальнай гісторыі, сфарміраваць паўнацэннага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы сустрэчы намеснік загадчыка бібліятэкі Яўсеева Вольга Эдуардаўна атрымала аўтограф І.А.Марзалюка на кнізе «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці».