Главная страница Библиотека БГМУ
220083, Республика Беларусь
г. Минск, пр. Дзержинского, 83

Тел: +375 17 354-12-75
Факс: +375 17 369-00-36
Эл. почта: library@bsmu.by
22 февраля 2024 года

«У родным слове цэлы свет». Тэматычная сустрэча ў навуковай чытальнай зале.

«У родным слове цэлы свет».

Ад калыскі вясковай
Як у казачным сне,
Маці й роднае слова
Гадавалі мяне.
        Арцішэўскі А.А.

      Прыгожая, пявучая, неверагодна паэтычная і меладычная – гэта ўсё эпітэты аб роднай мове. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэту мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў.
      21 лютага, у Дзень роднай мовы не было, напэўна, такой навучальнай установы на Беларусі, дзе не прайшлі б тэматычныя мерапрыемствы. Не застаўся ў баку і БДМУ. У гэты дзень бібліятэкай і кафедрай гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі ў навуковай чытальнай зале бібліятэкі для студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта была арганізавана літаратурная сустрэча «У роднай мове цэлы свет».
 У родным слове цэлы свет
      Госць сустэчы - доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі, лаурэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага – Аляксандр Аляксандравіч Арцішэўскі. Прыйшоў ён не адзін, а з кнігамі вершаў “Тарнова” і “МДМІ пасля вайны”. Паэзія яго даўняе захапленне. Тэмы да якіх звяртаецца аўтар – гэта любоў да вялікай і малой радзімы, повязь з гістарычным мінулым, вернасць абранаму шляху, працоўныя будні медыцынскага інстытута, павага да калег і гонар за іх дасягненні.
      Уласную кніжку вершаў Аляксандр Аляксандравіч займеў у 2019 годзе. І ёсць сярод іх настолькі шчымлівыя, пранізліва-кранальныя, што немагчыма чытаць без хвалявання. Асабліва прысвечаныя сям’і і родным, а найперш – маме. І мова беларуская ад маці, і любоў да паэзіі – найперш ад яе.
Аляксандр Аляксандравіч правёў літаратурную дыскусію і распавёў пра сваю творчасць, прасякнутую сыноўняй любоўю да дарагіх мясцін, да радзімы і паважлівым стаўленнем да роднага слова.
У родным слове цэлы свет
      Студэнты педыятрычнага факультэта Дар’я Дулуб, Кацярына Наздрына, Дар’я Кандратчык, Валянціна Грамыка дэкламавалі вершы А.А. Арцішэўскага пра родны край і медыцынскі інстытут. Гэта стала цудоўным акордам сустрэчы.
У родным слове цэлы свет    
      Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч адзначыў, что вельмі важна, каб мы ведалі, шанавалі родную мову, гаварылі на ёй і памяталі, што яна носьбіт нашай нацыянальнай адметнасці.


Ещё

«Заболевания щитовидной железы».
22 мая 2025 года
«Заболевания щитовидной железы». Книжная выставка в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки
«Чарующий мир музеев».
16 мая 2025 года
«Чарующий мир музеев». Книжная выставка на абонементе библиотеки к Международному дню музеев
«Цифровые учебные пособия».
15 мая 2025 года
«Цифровые учебные пособия». Тестовый доступ к интерактивным образовательным ресурсам
15 мая Единый день информирования.
14 мая 2025 года
15 мая Единый день информирования. Здоровая нация как основа развития Беларуси
«Все начинается с семьи».
12 мая 2025 года
«Все начинается с семьи». Книжная выставка на абонементе библиотеки ко Дню семьи!
«Символы нашей страны».
8 мая 2025 года
«Символы нашей страны». Книжная выставка ко Дню Государственного герба, Государственного флага и Государственного гимна Республики Беларусь в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки
«80 лет Победы в Великой Отечественной войне».
5 мая 2025 года
«80 лет Победы в Великой Отечественной войне». Книжная выставка ко Дню Победы в читальном зале учебной литературы
«Популярный медицинский бестселлер».
2 мая 2025 года
«Популярный медицинский бестселлер». Библиотека продолжает рубрику, в которой знакомит с лучшими научно-популярными и художественными книгами писателей и медицинских деятелей про врачей и медицину из нашего фонда
«Чернобыль – наша память и боль…».
25 апреля 2025 года
«Чернобыль – наша память и боль…». Книжная выставка ко Дню чернобыльской трагедии на абонементе
«ДНК в медицине».
22 апреля 2025 года
«ДНК в медицине». Книжная выставка в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки