«Кола гісторыі, ці вандроўка па родным краі». Кніжная выстава на абанеменце бібліятэкі.

Разнастайныя славутасці Беларусі дзівяць сваёй велічнай прыгажосцю. Унікальныя помнікі культуры можна знайсці ў кожнай з шасці абласцей краіны. Замкі і незвычайныя прыродныя запаведнікі, нацыянальныя паркі, старадаўнія радавыя сядзібы і касцёлы, манастыры і этнаграфічныя вёскі можна знайсці часам у самых нечаканых кутках Беларусі.
На абанеменце бібліятэкі з 8 ліпеня дзейнічае кніжная выстава «Кола гісторыі, ці вандроўка па родным краі». На выставе дэманструюцца кнігі, прысвечаныя самым цікавым мясцінам Беларусі, запаветным куточкам некранутай прыроды роднай краіны, родным мясцінам знакаміттых пісьменнікаў. Наведаўшы яе, вы даведаецеся пра галоўныя помнікі і выдатныя мясціны ўсіх рэгіёнаў Беларусі, пазнаёміцеся з цікавымі фактамі, вывучыце інтрыгуючую гісторыю і сладзіце ўласны маршрут падарожжа па краіне ў цэнтры Еўропы пад назвай Беларусь. Такім чынам, турызм у Беларусі можа быць не менш займальным, чым у іншых краінах свету. Каб пазнавальна і цікава правесці час, зусім не абавязкова далёка з’язжаць за межы краіны. Як кажуць, дзіўнае – побач!
Запрашаем усіх на выставу.









