Главная страница Библиотека БГМУ
220083, Республика Беларусь
г. Минск, пр. Дзержинского, 83

Тел: +375 17 354-12-75
Факс: +375 17 369-00-36
Эл. почта: library@bsmu.by
16 марта 2023 года

Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча «Ветразь лёсу» і «Горад» .

Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча «Ветразь лёсу» і «Горад»

Каб лёс мой пачаўся нанова
І можна б было выбіраць,
Я б толькі Радзіму і мову
Не стаў бы ніколі мяняць.
Над выспаю Дзвінскую поўню,
Сланечнік у даўнім акне.
І мудры спагадлівы Полацк,
Што лёсам падораны мне.
                      Н. Гальпяровіч
Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча
     15 сакавіка ў студэнцкай чытальнай зале адбылася прэзентацыя кніг «Ветразь лёсу» і «Горад» вядомага беларускага паэта, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, уладальніка медаля Францыска Скарыны, намесніка дырэктара канала «Культура» беларускага радыё нацыянальнай дзяржаўнай тэлекампаніі, вядучага аўтарскай праграмы «Суразмоўцы» Навума Якаўлевіча Гальпяровіча.
Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча
Паслухаць добрыя вершы прыйшлі студэнты першага курса лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў.
Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча
Падчас сустрэчы прагучалі менавіта адны з найлепшых паэтычных твораў, якія не могуць пакінуць абыякавым нават самага крытычнага слухача.
Навум Якаўлевіч раскрыўся як глыбокі, шматгранны чалавек і творца з багатым жыццёвым досведам і неабыякавым да сучасных праблем сэрцам.
Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча
 Паэт дзяліўся сваімі шчымлівымі ўспамінамі пра сваё дзяцінства і юнацтва, пра малую радзіму і першае, непадзеленае каханне, пра вытокі сваёй журналісцкай дзейнасці, пра цiкавыя i часам мiстычныя сустрэчы. Разам з паэтам мы перажывалі за лёс Радзімы і мовы, захапляліся прыгажосцю роднай зямлі, яе азёр і лясоў, яе песень, яе слаўнай гісторыі.
Паэт верыць у тое, што наша слаўная гісторыя дасць сілу новаму пакаленню ўсвядоміць сябе вялікім народам, які паважае сябе і сваю культуру, сваю мову, свае карані. На працягу гутаркі гучалі словы аб тым, што чалавек павінен помніць тое месца, дзе нарадзіўся, апяваць яго, прызнавацца ў сваіх пачуццях.
Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымалі сапраўдны ўрок патрыятызму, урок любові і гонару да роднай мовы і сваёй Радзімы.
Прэзентацыя кніг Навума Гальпяровіча
Падрыхтавалі     Алена Завалій і Алеся Носік
Фота        Дзмітрыя Зелянкоўскага


Ещё

«Заболевания щитовидной железы».
22 мая 2025 года
«Заболевания щитовидной железы». Книжная выставка в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки
«Чарующий мир музеев».
16 мая 2025 года
«Чарующий мир музеев». Книжная выставка на абонементе библиотеки к Международному дню музеев
«Цифровые учебные пособия».
15 мая 2025 года
«Цифровые учебные пособия». Тестовый доступ к интерактивным образовательным ресурсам
15 мая Единый день информирования.
14 мая 2025 года
15 мая Единый день информирования. Здоровая нация как основа развития Беларуси
«Все начинается с семьи».
12 мая 2025 года
«Все начинается с семьи». Книжная выставка на абонементе библиотеки ко Дню семьи!
«Символы нашей страны».
8 мая 2025 года
«Символы нашей страны». Книжная выставка ко Дню Государственного герба, Государственного флага и Государственного гимна Республики Беларусь в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки
«80 лет Победы в Великой Отечественной войне».
5 мая 2025 года
«80 лет Победы в Великой Отечественной войне». Книжная выставка ко Дню Победы в читальном зале учебной литературы
«Популярный медицинский бестселлер».
2 мая 2025 года
«Популярный медицинский бестселлер». Библиотека продолжает рубрику, в которой знакомит с лучшими научно-популярными и художественными книгами писателей и медицинских деятелей про врачей и медицину из нашего фонда
«Чернобыль – наша память и боль…».
25 апреля 2025 года
«Чернобыль – наша память и боль…». Книжная выставка ко Дню чернобыльской трагедии на абонементе
«ДНК в медицине».
22 апреля 2025 года
«ДНК в медицине». Книжная выставка в читальном зале научной литературы и периодики библиотеки