Главная страница Библиотека БГМУ
220083, Республика Беларусь
г. Минск, пр. Дзержинского, 83

Тел: +375 17 354-12-75
Факс: +375 17 369-00-36
Эл. почта: library@bsmu.by
29 февраля 2024 года

«Мая непаўторная родная мова» .

«Мая непаўторная родная мова»

Каб лёс мой пачаўся нанова
І можна б было выбіраць,
Я б толькі Радзіму і мову
Не стаў бы ніколі мяняць.
Над выспаю Дзвінскую поўню,
Сланечнік у даўнім акне.
І мудры спагадлівы Полацк,
Што лёсам падораны мне.

    У рамках далучэння да Дня роднай мовы 28 лютага біліятэка сумесна з кафедрай беларускай і рускай мовы зладзіла сустрэчу студэнтаў першага курса лячэбнага і стаматалагічнага факультэтаў з вядомым беларускім паэтам, пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, уладальнікам медаля Францыска Скарыны, намеснікам дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, вядучым аўтарскай праграмы «Суразмоўцы» Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам.

    Голас Навума Гальпяровіча ведае амаль уся краіна, таму што ён вось ужо трыццаць з лішнім гадоў гучыць на хвалях Беларускага радыё. Яго вершы і апавяданні добра знаёмы многім аматарам літаратуры. Яго аўтарскія праграмы ўздымаюць актуальныя пытанні культуры і гісторыі, на працягу многіх гадоў ён знаёміць нас з выдатнымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі краіны. У сваёй размове Навум Якаўлевіч з уласцівым яму тонкім гумарам распавёў пра тое, як ім ствараюцца радыёпраекты і радыёблогі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
    Падчас гутаркi Навум Якаўлевіч раскрыўся як глыбокі, шматгранны чалавек і творца з багатым жыццёвым досведам і неабыякавым да сучасных праблем сэрцам. Паэт дзяліўся сваімі шчымлівымі ўспамінамі пра сваё дзяцінства і юнацтва, пра малую радзіму і першае, непадзеленае каханне, пра вытокі сваёй журналісцкай дзейнасці, пра цiкавыя i часам мiстычныя сустрэчы, адказваў на пытанні.

    «Урач лечыць цела, а пісьменнік душу», — сказаў Навум Гальпяровіч падчас свайго выступлення ў зале, напоўненай розумам і прагай пазнання, увасобленымі ў зацікаўленых вачах і прыязных усмешках. Вельмі прыемна было пачуць ад пісьменніка, што студэнты-медыкі, — ледзь не самая ўдзячная публіка. Зрэшты, нічога дзіўнага, бо так і павінна быць.

    З маленства Навум Якаўлевіч нясе ў сваім сэрцы любоў да Радзімы, да роднага слова, да людзей. Кожны яго твор - шчымлівае прызнанне і шчырая споведзь. І сапраўды, вяртаецца беларускае слова, вяртаецца родная мова, калі мы далучаемся да яго цудоўнай творчасці. Вялікі дзякуй паэту за гэта пяшчотнае, лагоднае слова, якое гучала ў нашай чытальнай зале.
У бліжэйшых планах нашага госця, як заўсёды, працаваць, ствараць, спасцігаць новае. І мы ўпэўнены, што гэта безумоўна атрымаецца.

    У бібліятэцы універсітэта ёсць шмат публікацый і твораў Навума Якаўлевіча і іншых беларускіх аўтараў. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку і дакрануцца да літаратурнага багацця нашай краіны.

Падрыхтавала  Завалій А.Ю.
Фота Шэўчык Е.В.


Ещё

График работы библиотеки
23 января 2025 года
График работы библиотеки в период зимних каникул.
АЛГОМ.
22 января 2025 года
АЛГОМ. Подписка на электронную базу данных на 2025 год.
«Эко-Вектор».
16 января 2025 года
«Эко-Вектор». Подписка на журналы на 2025 год.
«ИВИС».
15 января 2025 года
«ИВИС». Подписка на журналы на 2025 год.
16 января Единый день информирования.
14 января 2025 года
16 января Единый день информирования. Участие в выборах – право и гражданский долг каждого.
График сдачи
10 января 2025 года
График сдачи учебной литературы
Дни информации
3 января 2025 года
Дни информации в отделе справочно-библиографического обслуживания.
З Новым годам!
31 декабря 2024 года
З Новым годам! З Калядамі!
«Популярный медицинский бестселлер».
27 декабря 2024 года
«Популярный медицинский бестселлер». Библиотека продолжает рубрику, в которой знакомит с лучшими научно-популярными и художественными книгами писателей и медицинских деятелей про врачей и медицину из нашего фонда.
«Снежная нежная сказка зимы».
23 декабря 2024 года
«Снежная нежная сказка зимы». Книжная выставка на абонементе библиотеки.