Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята стала сапраўды сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будычыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У 2024 годдзе яго будзе прымаць горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
На абанеменце бібліятэкі да Дня беларускага пісьменства з 28 жніўня дзейнічае кніжная выстава «Беларуская кніга: дарогамі стагоддзяў». На выставачных паліцах прадстаўлены кнігі беларускіх выдавецтваў, прысвечаныя гісторыі і развіццю кнігадрукавання на Беларусі. Сярод іх «Асветнікі Беларусі», «Залатая калекцыя беларускай литаратуры», дзе сабраны выданні аб Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Будным, Міколе Гусоўскім, іншых першапраходцах беларускай пісьменнасці, а таксама іх творы.
Запрашаем усіх на выставу.