Штогод ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Бібліятэка арганізавала кніжную выставу, прымеркаваную да гэтай даты «Роднае слова — сэрца аснова», якая накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, падтрымку нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны. У экспазіцыі прадстаўлены лепшыя ўзоры мастацкай літаратуры, сучасныя выданні беларускіх аўтараў.
Мова — гэта не толькі сродак зносін, але і «генетычны код» нацыі, які яднае мінулае з будучыняй.

Сардэчна запрашаем усіх наведаць нашу кніжную выставу!